четверг, 3 декабря 2020 г.

Восеньскi фэст

Вось і прайшла восень. У задуменні стаяць старадаўнія хаты, пуні ды адрыны, успамінаючы вясёлыя галасы клапатлівага лета. Самы час адпачыць і запрасіць у госці сваякоў і суседзяў. 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай гімназіі ў рамках праекта “Таямніцы бабулінага куфра” пад кіраўніцтвам Купіч Алены Аляксееўны, нашага класнага кіраўніка, арганізавалі для нас фальклорна-абрадавае свята (квэст) “Восеньскі фэст”. Падчас мерапремства мы пазнаёміліся з традыцыйнымі народнымі восеньскімі святамі, далучыліся да спадчыны беларускага народа, прынялі ўдзел у народных восеньскіх забавах і гульнях.

“Восеньскi фэст” парадаваў нас цёплай, утульнай атмасферай i, як заўсёды, было многа музыкі, яшчэ больш руху, яшчэ больш гарбаты і салодкіх пачастункаў.