суббота, 23 октября 2021 г.

Фальклорная талака

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай гімназіі ў рамках праекта “Таямніцы бабулінага куфра” пад кіраўніцтвам нашага класнага кіраўніка Купіч Алены Аляксееўны  запрасілі вучняў, настаўнікаў і проста зацікаўленых асоб на фальклорна-абрадавае свята (квэст) “Фальклорная талака”. Падчас мерапремства мы пазнаёміліся  з   традыцыйнымі народнымі  восеньскімі святамі, далучыліся да спадчыны беларускага народа, прынялі  ўдзел у  народных восеньскіх забавах і гульнях.